Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
21.07.2020

Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 ліпеня разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы прызначыў:
Лядніцкую Ілону Аляксандраўну-намеснікам старшыні праўлення Нацыянальнага банка;
Машніну Алену Мікалаеўну-членам праўлення Нацыянальнага банка;
Гарагляда Дзяніса Іванавіча-членам праўлення Нацыянальнага банка;
Мурына Дзмітрыя Леанідавіча-членам праўлення Нацыянальнага банка;
Еўдачэнка Андрэя Аляксандравіча-Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў;
Дапкюнаса Андрэя Вадзімавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Славенія, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене і па сумяшчальніцтве пры арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ);
Краўчанка Алега Іванавіча-Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі;
Уцюпіна Паўла Уладзіміравіча-Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан;
Ермаловіча Максіма Леанідавіча-Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі і па сумяшчальніцтве ў Ірландыі;
Равуцкага Дзмітрыя Васільевіча-намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі;
Козыра Уладзіміра Уладзіміравіча-начальнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Мінску і Мінскай вобласці.
Прэзідэнт таксама даў згоду на прызначэнне:
Чарткова Сяргея Валер'евіча-генеральным дырэктарам ААТ " Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання";
Гур'янава Аляксандра Яўгенавіча-першым намеснікам міністра замежных спраў;
Алейніка Сяргея Фёдаравіча-намеснікам міністра замежных спраў;
Ткача Паўла Мікалаевіча-першым намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі;
Мікулёнка Дзмітрыя Міхайлавіча-першым намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама;
Маслава Сяргея Мікалаевіча-намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама;
Дзядкова Мікалая Леанідавіча - кіраўніком справамі Магілёўскага аблвыканкама.

БелТА