Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
20.01.2021

Асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады

   Беларусі ўдалося захаваць прамысловы патэнцыял.

   1. АСНОЎНЫЯ ВЫНІКІ РАЗВІЦЦЯ КРАІНЫ
   Дасягнення пяцігоддзя
   Мінулае пяцігоддзе (2016-2020 гг.) аказалася складаным не толькі для Беларусі, але і для ўсёй сусветнай супольнасці. Але, нягледзячы на знешнія выклікі і абмежаванні, нам удалося захаваць унутраную стабільнасць і не дапусціць абвалу эканомікі. Галоўныя дасягненні — рост ўзроўню жыцця насельніцтва, захаванне бяспекі і суверэнітэту краіны.
   Беларусы сталі жыць лепш. У сусветным рэйтынгу дасягнення 17 узаемазвязаных і непадзельных мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця, закліканых пераўтварыць наш свет, Беларусь заняла 18-ю пазіцыю сярод 166 краін. ВУП на душу насельніцтва па парытэце пакупніцкай здольнасці ўзрос за пяцігоддзе на 16 працэнтаў і дасягнуў у 2020 годзе амаль 21 тысячы долараў ЗША. У краіне забяспечана стабільная занятасць насельніцтва, рэальная заработная плата за пяцігоддзе вырасла больш чым у 1,3 разы. Па індэксе чалавечага капіталу Сусветнага банка мы ўвайшлі ў топ-40, заняўшы 36-е месца з 174 дзяржаў па ўзроўні прадукцыйнасці працы новага пакалення работнікаў.
   Беларусы сталі жыць даўжэй. Чаканая працягласць жыцця сёння складае 74,5 года.
   Кожнаму прадастаўлена магчымасць атрымаць якасную адукацыю. Пабудавана 47 дзіцячых садоў і 16 школ. Па індэксе ўзроўню адукацыі Рэспубліка супастаўная з перадавымі еўрапейскімі краінамі і займае 30-е месца з 189 дзяржаў.
   Пацвердзіла свой высокі ўзровень беларуская медыцына, перш за ўсё ў педыятрыі (асабліва неанаталогіі), кардыялогіі, анкалогіі, транспланталогіі. Уведзена ў эксплуатацыю 69 паліклінік і бальніц. Па ўзроўні развіцця медыцыны наша краіна ў міжнародным рэйтынгу займае 59-ю пазіцыю з 93 краін.

Больш падрабязна чытайце ў крыніцы