Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
26.04.2022

Беларусь успамінае трагічную дату ў гісторыі - Дзень чарнобыльскай трагедыі

З наступствамі аварыі краіна спраўляецца дагэтуль.

Беларусь сёння ўспамінае трагічную дату ў гісторыі. 36 гадоў таму на Чарнобыльскай АЭС адбылася найбуйнейшая тэхнагенная катастрофа. З яе наступствамі мы вымушаныя спраўляцца дагэтуль.

Беларуссю выконваецца 6-Я Дзяржаўная праграма па пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС. У 2021 годзе на рэалізацыю дзяржпраграмы накіравана 538 мільёнаў 700 тысяч рублёў і прайшло 76 мерапрыемстваў.

Праграма прадугледжвае забеспячэнне сацыяльнай абароны, аказанне меддапамогі, санаторна-курортнае лячэнне, садзейнічанне сацыяльна-эканамічнаму развіццю пацярпелых рэгіёнаў і многае іншае.

Наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС сталі нацыянальным экалагічным бедствам для Беларусі. 35 % выпадзенняў радыяцэзу ў Еўропе прыйшліся менавіта на нашы землі, а шкоду - 32 гадавых бюджэту краіны на той час.

БТ