Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
20.04.2020

"Белпошта" правядзе акцыю да 75-годдзя Перамогі

   Жыхары краіны, якія дасягнулі 75-гадовага ўзросту, змогуць бясплатна атрымаць наборы з трох паштовых картак віншавальнай тэматыкі з адбіткамі спецыяльнага штэмпеля, які замяняе марку.
   Атрымаць паштовыя наборы да Дня Перамогі можна з 20 красавіка па 9 мая, А бясплатна адправіць паштоўкі па тэрыторыі Беларусі і павіншаваць сваіх родных і сяброў - да 15 мая.
   Спіс паштовых аддзяленняў, куды можна звярнуцца для ўдзелу ў акцыі, размешчаны на сайце "Белпошты". Калі заяўка на атрыманне паштовак паступіць па тэлефоне, наборы будуць дастаўлены ў паштовую скрыню.

БелТА