Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
30.04.2020

"Белтэлекам" прадаставіць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны 7-11 мая бясплатныя званкі

   Бясплатныя міжгароднія размовы прадастаўляюцца c 00.00 7 мая да 00.00 11 мая аўтаматычным спосабам або з дапамогай тэлефаніста з хатніх тэлефонаў, абанентамі якіх з'яўляюцца Героі Савецкага Саюза, поўныя кавалеры ордэна Славы, інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і некаторыя іншыя катэгорыі асоб.
   Умовы акцыі не распаўсюджваюцца на размовы з абанентамі мабільных аператараў, доступ у Інтэрнэт і карыстанне платнымі даведачна-інфармацыйнымі службамі, у тым ліку арганізаванымі па міжгароднім прынцыпе.
   Акрамя таго, у гонар Дня Перамогі "Белтэлекам" прапануе спецыяльныя ўмовы для падлучэння да ZALA.
БелТА