Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
26.11.2021

ДАІ сочыць, каб кіроўцы выкарыстоўвалі зімовыя шыны. Якія штрафы пагражаюць?

   З 1 снежня за летнюю гуму вадзіцелям прыйдзецца заплаціць 29 рублёў.
   ДАІ сочыць за тым, каб вадзіцелі выкарыстоўвалі зімовыя шыны. Першы рэйд у рамках рэспубліканскай акцыі паказаў, што дысцыплінаваных кіроўцаў усё ж больш. Тым, хто яшчэ не "пераабуўся", інспектары нагадваюць аб адміністрацыйнай адказнасці, якая наступіць ужо са снежня. Пра гэта паведамляе АНТ.
   Мінусавая тэмпература робіць летнюю гуму цвёрдай, што зніжае счапленне колаў з дарогай. Рэзкая змена надвор'я паказала, што не ўсе вадзіцелі прайшлі зімовы іспыт. Найбольш устойлівымі на дарогах апынуліся аўтамабілі з зімовымі покрыўкамі.
   Варты дарог такія рэйды праводзяць штогод. Кіроўцы да кантролю ставяцца з разуменнем-часцяком занадта высокая цана бестурботнасці, і пытанне не толькі ў фінансах.  
   У буднія дні асаблівага ажыятажу на сэрвісах шынамантажу няма, наплыў жадаючых «пераабуцца» майстры чакаюць да выхадных. Нагадаем, з 1 снежня за летнюю гуму кіроўцам давядзецца заплаціць 29 рублёў, пры паўторным парушэнні-паўтары сотні.

ont.by