Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
23.07.2020

Даведацца ўсё пра кандыдатаў у прэзідэнты: мабільны сэрвіс "галасую" пачне працаваць сёння

   Выканаць грамадзянскі абавязак стане прасцей і зручней дзякуючы новай моладзевай ініцыятыве.
   Сёння пачне працаваць інфармацыйны мабільны сэрвіс " галасую!", паведамляе АНТ.
   Азнаёміцца з біяграфіяй і перадвыбарнай праграмай кандыдатаў у прэзідэнты зараз можна ў адзін клік. Дадатак нават пракладзе маршрут да выбарчага ўчастку. Будзе даступны і раздзел «Зваротная сувязь". Там можна атрымаць адказы на ўсе пытанні аб маючай адбыцца электаральнай кампаніі. Сэрвіс-бясплатны, яго можна ўсталяваць на любы смартфон.
   Мабільны сэрвіс працягне працаваць і пасля выбараў. Зменіцца толькі фармат-у дадатку з'явіцца інфармацыя пра дэпутатаў парламента. Ім нават можна будзе задаць пытанні і атрымаць адказы ў рэжыме анлайн.

ont.by