Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
06.08.2020

Яўка выбаршчыкаў за два дні датэрміновага галасавання склала 12,75%

   За два дні датэрміновага галасавання яўка выбаршчыкаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 12,75%. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.
   Паводле звестак Цэнтральнай камісіі, у Брэсцкай вобласці прагаласавалі 11,26% выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне. У Віцебскай вобласці яўка склала 12,16%, у Гомельскай-16,44% , у Гродзенскай-10,01%.
   У Мінскай вобласці на выбарчыя ўчасткі за два дні датэрміновага галасавання прыйшлі 12,61% выбаршчыкаў, у Магілёўскай-14,61%, у Мінску - 11,73%.
   Агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы, складае 6 836 585 чалавек.
   Датэрміновае галасаванне на выбарах стартавала 4 жніўня і прадоўжыцца па 8 жніўня ўключна.

БелТА