Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
26.10.2021

Лукашэнка растлумачыў, чаму нельга падчас пандэміі спыняць планавую дапамогу

   26 кастрычніка, Ліда / кар. БЕЛТА/. Аказанне планавай дапамогі падчас пандэміі COVID-19 адкладаць нельга. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў сёння ўвагу падчас наведвання Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

   Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што адкладванне планавай медыцынскай дапамогі можа несці рызыку для пацыентаў, быць яшчэ больш небяспечным, чым сам каранавірус. Акрамя таго, калі цяпер спыніць прыём пацыентаў з якім-небудзь захворваннем, то пасля пандэміі ўстановы аховы здароўя будуць перапоўненыя гэтымі хворымі.

   "Нічога нельга адкладаць-вось такая задача", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.