Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
02.07.2021

Наступны Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў 2022 годзе ў Гродне

   Дзявяты па ліку Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў 2022 годзе ў Гродне. Пра гэта паведаміла ў чацвер старшыня Савета Рэспублікі (верхняй палаты) Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава, выступаючы на форуме, перадае ТАСС.
   "Карыстаючыся выпадкам, хачу запрасіць нашых расійскіх калег на дзевяты Форум рэгіёнаў, які адбудзецца ў Гродна (у 2022 годзе - заўв. ТАСС). Мы плануем, што ўжо абстаноўка дазволіць нам правесці яго ў вочным рэжыме", - адзначыла кіраўнік верхняй палаты парламента.
   Праца цяперашняга форуму пачалася ў аўторак. У чацвер у ім прынялі ўдзел прэзідэнты Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка. На працягу першых двух дзён праходзілі секцыйныя пасяджэнні, а таксама дыскусіі ў рамках міжпарламенцкай камісіі і Савета дзелавога супрацоўніцтва гандлёва-прамысловых палат Расіі і Беларусі. Асноўны ўпор падчас абмеркавання быў зроблены на пытаннях узаемадзеяння дзвюх краін у навукова-тэхнічнай сферы з улікам перспектыў цыфравізацыі, а таксама эканамічнага супрацоўніцтва ва ўмовах пандэміі, санкцыйнага ціску на краіны і няўстойлівасці сусветных рынкаў.
   Першы форум рэгіёнаў Расіі і Беларусі прайшоў у Мінску ў чэрвені 2014 года. У наступныя гады былі сустрэчы ў Сочы, Маскве, Магілёве, Санкт-Пецярбургу. Летась форум праводзіўся, як і цяпер, у рэжыме відэаканферэнцыі. Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка тады накіравалі відэапрывітанні да яго ўдзельнікаў.

ТАСС