Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
11.03.2020

Натарыусы ў гонар Дня Канстытуцыі пракансультуюць 13 сакавіка бясплатна

   Натарыусы 13 сакавіка будуць кансультаваць бясплатна, паведаміў БЕЛТА памочнік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты Артур Стрэх.
   Удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі, прымеркаванай да святкавання Дня Канстытуцыі, прымуць усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро.
   Грамадзяне і прадстаўнікі юрыдычных асоб могуць атрымаць адказы на пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса. У тым ліку гэта тычыцца афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомасці, здзяйснення выканаўчых надпісаў, прадастаўлення электронных дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычных асоб або індывідуальных прадпрымальнікаў альбо ўнясення змяненняў у Статут (устаноўчы дагавор) натарыусам, забеспячэння пісьмовых доказаў.
   Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама час іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты.

БелТА