Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
07.10.2020

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 240 жыхарак усіх абласцей Беларусі

   Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №358 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
   За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прадпрыемстваў прамысловага і фінансавага сектараў, аграпрамысловага комплексу, арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю і сувязі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, культуры і спорту, сродкаў масавай інфармацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.
   Сярод узнагароджаных - рэжысёр Маларыцкага раённага цэнтра культуры Вольга Берчук, выхавальнік ясляў-сада №6 Белаазёрска Вольга Кузняцова, аператар машыннага даення прадпрыемства "Манькавічы" Столінскага раёна Наталля Сень, спецыяліст Цэнтра банкаўскіх паслуг №216 Беларусбанка ў Полацку Юлія Паўловіч, праграміст Жлобінскай швейнай фабрыкі Вольга Бабіч, трэнер-выкладчык Гомельскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па прыкладных відах спорту Юлія Грабко, палявод птушкафабрыкі "Чырвонаармейская" Карэліцкага раёна Таццяна Ус, мадэльер-канструктар ААТ "Магатэкс" Вольга Бурак, галоўны ветэрынарны лекар, начальнік Бабруйскай раённай ветэрынарнай станцыі Ірына Гутырчык, кандытар ТАА "Люба печ" Таццяна курава, карэспандэнт газеты "Родны край" горада Лагойска Валянціна Мяняйла.
   Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 240 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей.