Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
30.11.2021

Перанос рабочых дзён у калядныя і навагоднія святы. Як будуць адпачываць беларусы?

   Практычна ўсе святочныя дні выпадаюць на выхадныя.

   Дадатковых выхадных на гэты раз будзе трохі. Практычна ўсе святочныя дні выпадаюць на выхадныя.
   Графік выхадных і пераносу рабочых дзён зацверджаны 11 кастрычніка 2021 года пастановай Савета Міністраў № 572 і апублікаваны на сайце ўрада. Згодна з дакументам, да Новага года якіх-небудзь дадатковых выходных у беларусаў ужо не будзе. Каталіцкія Каляды (25 снежня), якое ў нашай краіне афіцыйна лічыцца выхадных днём, у гэты раз выпадае на суботу. Так што дадаткова адпачыць не атрымаецца. З такой жа прычыны ў Беларусі не будзе звыш выходных і ў пачатку наступнага года. Новы год-2022 мы будзем сустракаць з пятніцы на суботу. Адзіны бонус, на які можам разлічваць-гэта скарочаны працоўны дзень у пятніцу, 31 снежня. А ў панядзелак, 3 студзеня, у краіне ўжо афіцыйны працоўны дзень.

   Крыху больш адпачыць атрымаецца толькі на праваслаўныя Каляды. У 2022 годзе 7 студзеня выпадзе на пятніцу. Таму, адпачываць мы будзе не два дні, а тры.