Выступленне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента на плошчы Перамогі паглядзелі амаль 2 мільёны разоў.
Моцная і пранікнёная гаворка беларускага лідара зачапіла беларусаў. Кіраўнік дзяржавы гаварыў аб адзінстве і аб Вялікай Перамозе як сімвале згуртаванай барацьбы і братэрства. Згуртавацца важна і сёння, каб захаваць краіну і незалежнасць. Беларусы заўсёды будуць абараняць зямлю, якую адваявалі вызваліцелі ў гады ваеннага ліхалецця, чаго б гэта ні каштавала, падкрэсліў ва ўрачыстай прамове Аляксандр Лукашэнка.
Матэрыял падрыхтаваны Службай інфармацыі "ГП"