Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
16.02.2021

СААЗ рэкамендуе зрабіць прышчэпку ўжо перахварэлым COVID-19

   Як доўга пратрымаецца імунітэт, даследчыкі яшчэ высвятляюць.
   Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя (СААЗ) рэкамендуе зрабіць прышчэпку ад каронавіруса нават тым, хто ўжо быў інфікаваны, паведамляецца на сайце арганізацыі.
   "Мы ведаем, што ў большасці людзей, у якіх быў COVID-19, развіваецца імунітэт, але ёсць падгрупа людзей, у якіх хвароба праходзіла ў вельмі лёгкай форме або бессімптомна. Гэтыя людзі маюць менш моцны імунны адказ у параўнанні з тымі, у каго хвароба праходзіла ў цяжкай форме", - заявіла галоўная навуковая супрацоўніца СААЗ Сум'я Свамінатан.
   "Мы рэкамендуем вакцынаваць людзей, калі яны трапляюць у гэтую групу, незалежна ад таго, ці былі яны раней інфікаваныя ці не. І добра тое, што імунная сістэма распазнае адзін і той жа антыген, бялок. Такім чынам, нават калі вы ўжо былі інфікаваныя і пазней атрымалі вакцыну, яна ўзмоцніць імунны адказ", - сказала Сумья Свамінатан.
   Як доўга пратрымаецца імунітэт, даследчыкі яшчэ высвятляюць.

БЕЛТА