Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
28.09.2020

Стартавалі мерапрыемствы VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

   Стартавалі мерапрыемствы VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, паведамляе БЕЛТА.
   VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць 28-29 верасня ў рэжыме відэаканферэнцыі. Ён прысвечаны тэме "гістарычная спадчына Вялікай Перамогі як аснова развіцця сацыяльна-эканамічных і духоўных сувязяў народаў Беларусі і Расіі". Арганізаваны пяць секцый па некалькіх тэматычных напрамках: парламенцкае супрацоўніцтва, сумесныя эканамічныя праекты, Подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, процідзеянне гераізацыі нацызму, павышэнне актыўнасці сельскай моладзі. Пройдуць таксама сумеснае пасяджэнне дзелавых саветаў Беларусі і Расіі і экспертная сесія высокага ўзроўню на тэму "адукацыя як аснова гістарычнай памяці і далейшага інтэграцыйнага развіцця Саюза Беларусі і Расіі".
   Пытанні рэгіянальнага супрацоўніцтва, выканання дакументаў, прынятых на папярэдніх форумах, развіцця навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва дзвюх краін разгледзяць на пасяджэнні міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве.
    Цэнтральнай падзеяй форуму стане пленарнае пасяджэнне, на якім будуць падведзены вынікі працы секцый, абмеркаваны ключавыя пытанні і прыняты выніковы дакумент.