Афіцыйны сайт
16 красавіка 2021

Тэма тыдня: візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан

   Візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан адбыўся 13-14 красавіка.
   Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў правялі дзве сустрэчы. Адна з іх адбылася адразу па прыбыцці беларускага лідара ў Баку, перамовы доўжыліся каля пяці гадзін. У нефармальнай абстаноўцы кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі асноўныя напрамкі беларуска-азербайджанскіх адносін і стратэгічныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.
   Афіцыйная частка перамоваў адбылася 14 красавіка. Сустрэча прэзідэнтаў прайшла ў вузкім і пашыраным складах з удзелам членаў дэлегацый. Асноўная ўвага была нададзена пашырэнню гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і напаўненні новым зместам супрацоўніцтва. Бакі разгледзелі пытанні прамысловай кааперацыі, рэалізацыю бягучых і перспектыўныя праекты ў галіне вытворчасці і паставак харчавання, перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. Былі закрануты і не менш актуальныя тэмы: супрацоўніцтва ў ахове здароўя, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай і турыстычнай сферах. Кіраўнікі дзяржаў таксама абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.
   Па выніках перамоў бакі падпісалі дакументы аб супрацоўніцтве ў турызме, энергетыцы і нафтавай галіне.
   Аляксандр Лукашэнка: перашкодзіць супрацоўніцтву Беларусі і Азербайджана не можа ніводная пандэмія
   Перашкодзіць супрацоўніцтву Беларусі і Азербайджана не можа ніводная пандэмія. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым.

Больш падрабязна чытайце ў крыніцы