Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
19.05.2020

У Беларусі дазволілі здымаць наяўныя з карткі праз касу крамы

   У Беларусі дазволілі здымаць наяўныя з карткі праз касу крамы. Адпаведная пастанова Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 15 мая 2020 года №290/11 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
   У сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах, тэрыторыі па-за населеных пунктаў выдача наяўных трымальнікам банкаўскіх картак праз касавае абсталяванне, падлучанае да сістэмы кантролю касавага абсталявання, магчымая з 5 чэрвеня 2020 года. На астатняй тэрыторыі краіны - з 1 студзеня 2022 года.
   Выдаваць грошы змогуць юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, якія рэалізуюць тавары, выконваюць работы, аказваюць паслугі.
Сума наяўных, якая выдаецца ў рамках адной аперацыі, можа складаць не больш за 5 базавых велічынь уключна (цяпер 1 БВ-Br27).
   Пастанова ўступае ў сілу з 5 чэрвеня.

БелТА