Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
14.04.2020

У Беларусі стартаваў марафон " # СпасибоМедикам"

   Праект рэалізуе Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сумесна з РУП "Белпошта". Ён накіраваны на падтрымку медыцынскіх работнікаў-лекараў, фельчараў, медыцынскіх сясцёр, санітараў, кіроўцаў "хуткай дапамогі" - усіх тых, хто ў гэтыя дні знаходзіцца на перадавой, кругласутачна і самааддана ратуючы жыцці беларусаў і клапоцячыся пра іх здароўе.
   Сёння на Галоўпаштамт у Мінску і ў абласныя аддзяленні паштовай сувязі паступіла больш за тысячу паштовак з добрымі пажаданнямі для медыцынскіх работнікаў ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. У сталіцы іх перадаў першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Дзмітрый Варанюк, а таксама першыя сакратары Мінскага гарадскога і абласнога камітэтаў БРСМ Сяргей Клішэвіч і Кірыл Шык, у абласных цэнтрах-лідары абласных арганізацый саюза моладзі.
   "Мы разам з "Белпоштай" запрашаем усіх беларусаў далучыцца да добрасардэчнага марафону, сказаць словы падтрымкі і падзякі абсалютна любому медыцынскаму работніку, які цяпер практычна кругласутачна працуе на сваім працоўным месцы, ратуючы жыцці грамадзян. Для гэтага неабходна напісаць на паштоўцы альбо паштовай картцы словы падтрымкі медработнікам, запоўніць графу адрасата, паказаўшы адрас установы аховы здароўя, дапоўніць хештегом #СпасибоМедикам і адправіць праз любую паштовую скрыню. Марка на такую паштоўку не патрабуецца, гэта ўсё абсалютна бясплатна", - адзначыў першы сакратар ЦК БРСМ Дзмітрый Варанюк.
   Дарэчы, эскізы паштовых картак можна спампаваць на партале www.brsm.by. аднак арганізатары лічаць, што паштоўкі ручной працы прыўнясуць у марафон яшчэ больш цеплыні.
   Марафон "#СпасибоМедикам " праводзіцца на тэрыторыі Беларусі. Адрасы медыцынскіх устаноў размешчаны на сайтах галоўных упраўленняў па ахове здароўя абласцей і Мінска.

БелТА