Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
15.07.2020

У ФПБ вызначыліся з падтрымкай кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах

   У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі вызначыліся з падтрымкай кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФПБ.
  Такое рашэнне прынята сёння на рэспубліканскім прафсаюзным форуме, удзельнікамі якога сталі каля 400 чалавек-прафсаюзныя актывісты, прадстаўнікі ўсіх галін эканомікі з усіх рэгіёнаў краіны. "Мы за мірнае, спакойнае развіццё і парадак. Неабходна захаваць і развіваць нашу Беларусь далей. Усе павінны разумець, што жывём і працуем, гадуем дзяцей у мірнай, спакойнай і незалежнай краіне", - заявіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.
   Ад імя самай масавай грамадскай арганізацыі краіны ён таксама заклікаў усіх грамадзян Беларусі зрабіць правільны і ўзважаны выбар на карысць чалавека, які ў любой сітуацыі адстойвае інтарэсы нашай дзяржавы і народа.