Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
18.03.2021

У пачатку года колькасць кіберзлачынстваў у Беларусі вырасла на 240%

   За студзень-люты колькасць кіберзлачынстваў у Беларусі склала амаль 4,3 тыс.
   Колькасць кіберзлачынстваў у Беларусі ў студзені-лютым вырасла на 240% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Такую лічбу агучыў намеснік міністра ўнутраных спраў - начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч ў праграме "Аб'ектыўна" на тэлеканале АНТ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
   "Злачыннасць сыходзіць у лічбу, віртуальную прастору. У мінулым годзе мы зарэгістравалі 95 тыс. злачынстваў, з іх 25 тыс. - гэта віртуальныя. 92% ад усіх віртуальных злачынстваў-гэта крадзяжы. Такіх злачынстваў яшчэ ў 2014 годзе было ўсяго 2300-рост больш чым у 10 разоў. Сёлета мы адзначаем рост такіх злачынстваў на 240%", - адзначыў Генадзь Казакевіч.
Так, за студзень-люты колькасць кіберзлачынстваў у Беларусі склала амаль 4,3 тыс. з іх крадзяжу-4,1 тыс., несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі-161, кампутарны сабатаж-10, распрацоўка, выкарыстанне альбо распаўсюджванне шкоднасных праграм-7.

БелТА