Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
19.06.2020

У рэзервовыя дні для здачы ЦТ будуць адкрыты 6 пляцовак

   У рэзервовыя дні для здачы ЦТ будуць адкрыты 6 пляцовак-БДУ і яшчэ пяць рэгіянальных пунктаў.
   Аб гэтым паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка сёння ў час першага пасяджэння дзяржкамісіі па кантролі за ўступнымі іспытамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
   "Цэнтралізаванае тэставанне пройдзе з 25 чэрвеня па 23 ліпеня (19, 21, 23 ліпеня-рэзервовыя дні). Колькасць пунктаў правядзення ЦТ у рэзервовыя дні павялічана. У 2019 годзе тэставанне праходзіла толькі на базе БДУ, сёлета-яшчэ і на пяці рэгіянальных пляцоўках", - сказаў Ігар Карпенка.
   Для захавання неабходнай дыстанцыі паміж абітурыентамі павялічаны аўдыторны фонд. Для найбольш масавых прадметаў-руская мова і матэматыка-выдзелена па 2 дня на кожны. Дыстанцыя для рассаджвання навучэнцаў устаноўлена не менш за 1 м, максімальная колькасць чалавек у аўдыторыі складзе не больш за 50.
   Тэставанне пройдзе на базе 41 установы адукацыі. Падчас ЦТ будуць арганізаваны адпаведная санітарная апрацоўка і праветрыванне памяшканняў, закуплены антысептычныя сродкі.
  Усяго ў 2020 годзе на ЦТ зарэгістраваліся 64,3 тыс.чалавек. Для параўнання, у 2019 годзе было 76,9 тыс.чалавек. Пры гэтым больш за 48% ад агульнай колькасці сёлета вырашылі здаваць тэсты па 4 вучэбных прадметах.
  Як і ў папярэднія гады, больш за ўсё ўдзельнікаў зарэгістраваліся на рускую і англійскую мовы, матэматыку і біялогію.