Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
11.12.2020

Зацверджаны графік работы бальніц і паліклінік на навагоднія і калядныя святы

   Зацверджаны графік працы супрацоўнікаў бальнічных арганізацый аховы здароўя, амбулаторна-паліклінічных, пералівання крыві, санітарна-эпідэміялагічных, аптэчных і іншых устаноў у снежні 2020 года і ў студзені 2021-га, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя.
   Так, 25 снежня , 1 і 7 студзеня ўстановы будуць працаваць па графіку святочнага дня. 26 снежня , 2 , 8 і 9 студзеня - па графіку работы ў суботні дзень. Рэжым выхаднога дня будзе дзейнічаць 27 снежня, 3 і 10 студзеня . 16 студзеня ва ўстановах паўнавартасны працоўны дзень.
   Графік зацверджаны загадам міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча №1316 ад 9 снежня 2020 года.

БелТА