Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
14.08.2020

Зварот Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай да беларусаў (+відэа)

   Падзеі, якія адбываюцца ў апошнія дні, сапраўды хвалююць усё грамадства. Сёння да беларусаў звярнулася старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.
   Наталля Качанава, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі:
   "Дарагія беларусы! Менш за тыдзень таму адбыліся выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Народ зрабіў свой выбар. Але ўсё, што стала адбывацца далей, з'яўляецца беспрэцэдэнтнай спробай разбурыць тое, чым мы заўсёды ганарыліся - наша мірнае жыццё, і падзяліць наша грамадства. У нас не павінна быць канфрантацыі. Прэзідэнт пачуў меркаванне працоўных калектываў і даручыў разабрацца па ўсіх фактах затрыманняў, якія адбыліся ў апошнія дні. Зараз ідзе праца ў гэтым кірунку. Ужо на вечар сённяшняга дня адпушчана больш за 1000 чалавек пад абавязацельства няўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, а непаўналетнія перададзеныя бацькам пад распіскі.
   Давайце спынім самазнішчэнне. Мы не павінны разбураць уласнымі рукамі ўсё, што мы стварылі за гады незалежнасці нашай краіны. Нам трэба захаваць мір і спакой для нас і нашых дзяцей. Ад імя дэпутацкага корпуса Беларусі я заклікаю ўсіх спыніцца. Будзем разважлівыя".