Каб дзеці жылі бяспечна

   Траўматызм ва ўсёй сваёй разнастайнасці суправаджае чалавека на працягу ўсяго яго жыцця.
   Адна з сур'ёзных праблем сучаснага грамадства - гэта дзіцячы траўматызм. Лічбы статыстыкі дзіцячага траўматызму настолькі вялікія, што падобная інфармацыя не можа пакінуць абыякавым ні аднаго дарослага чалавека.
   Ад знешніх прычын у 2016 годзе загінула 154 дзіцяці, у 2017 годзе – 146 дзяцей ва ўзросце ад 0 да 17 гадоў.
Напярэдадні Міжнароднага Дня сям'і работнікі Ашмянскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі 1-ы этап рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных». «Мы разам», «За гарбаткай і гутарка ладком», «Мама, тата, я – здаровая сям'я», «Сям'я, здаровы лад жыцця –будучыня» і «У госці да кнігі усёй сям'ёй» - менавіта ў такіх раённых мерапрыемствах напярэдадні Міжнароднага дня сям'і прынялі ўдзел ратавальнікі Ашмяншчыны.
   Сем'ям трэба было прадэманстраваць свае ўменні быць спрытнымі, спартыўнымі, а галоўнае дружнымі.
   У спартыўных мерапрыемствах праводзіліся конкурсы па апрананню баявога адзення пажарных-ратавальнікаў на хуткасць і віктарына па аказанні першай медыцынскай дапамогі. Самыя маленькія ўдзельнікі нават падказвалі бацькам, як атрымаць перамогу ў кожным конкурсе. Шматлікія балельшчыкі сачылі за ходам спаборніцтваў і апладысментамі падтрымлівалі кожную каманду.
   Разнастайныя формы работы з насельніцтвам дазволілі супрацоўнікам МНС расказаць прысутным пра небяспеку, якая наступае з прыходам лета, навучыць дзяцей і дарослых асновам бяспекі жыццядзейнасці і праверыць веды бацькоў. У гэты дзень дзеткі даведаліся адрас сайта МНС і тое, што на ім можна не толькі пазнаваць карысную інфармацыю, але і весела праводзіць вольны час з бацькамі, праглядаючы навучальныя матэрыялы і вырашаючы тэст «Ганарымся, што навучылі».
Праводзілася дэманстрацыя пажарнай тэхнікі, абсталявання і падача вады да ўмоўнага ачагу ўзгарання.
   Усім сем'ям было прадэманстравы мабільны дадатак «Дапамога побач», які можа дапамагчы пры надзвычайных сітуацыях і паказаны відэасюжэт «Супер МАМА», у якім распавядаецца, як забяспечыць бяспеку дзяцей у побыце.
   У завяршэнне мерапрыемства ўдзельнікі акцыі зрабілі сумеснае фота і атрымалі навучальныя брашуры «Бяспечная эвакуацыя».