З днём Настаўніка!

   Дзень настаўніка - цудоўнае свята, калі мы можам выказаць сваю падзяку нашым педагогам за іх няпросты і высакародны труд, за ўвагу і цярпенне. Настаўнік - важны чалавек у жыцці кожнага. Калі мы прыходзім у школу, менавіта педагог становіцца нашым правадніком у шырокі свет ведаў. Ён адкрывае для нас шмат новага і цікавага, вучыць патрэбным і карысным навыкам, дапамагае арыентавацца ў жыцці. Мы вельмі рады, што ў гэта свята мы можам парадаваць дарагіх настаўнікаў і хоць у малой меры падзякаваць за ўсё добрае, што яны зрабілі і працягваюць рабіць для нашых дзяцей.
   Таму ў аддзеле культуры і вольнага часу аг. Гольшаны 1 кастрычніка  на святочным канцэрце «Дзякуй вам, настаўнікі”» панавала асаблівая святочная і цёплая атмасфера. У гэты дзень гучала шмат добрых і шчырых слоў у адрас настаўнікаў, якія яны, вядома ж, заслугоўваюць чуць не толькі ў прафесійнае свята. Пазітыўныя эмоцыі і добры настрой глядачам дарылі эстрадныя выканаўцы устаноў культуры Ашмянскага раёна.