Жыхарам станцыі Ашмяны

    04 жніўня 2018 года ў аграгарадку Станцыя Ашмяны Ашмянскага раёна праведзены сельскі сход грамадзян, на якім работнікі МНС нагадалі грамадзянам аб правілах пажарнай бяспекі.
   Сельскі сход пачаўся з канцэртнай праграмы, пасля якой суб'екты прафілактыкі выступілі перад насельніцтвам з праблемнымі пытаннямі. Першы намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Рагінскі Сяргей Францавіч ў сваім выступе акцэнтаваў увагу мясцовых жыхароў на важнасць захавання правілаў пажарнай бяспекі ў побыце, а таксама на выпадкі дзіцячага траўматызму і недапушчэнне выпальвання сухой расліннасці ў летні перыяд. Давёў інфармацыю аб пажарах у Ашмянскім раёне за 10 гадоў з прывядзеннем прыкладаў і наступстваў. Таксама перад насельніцтва выступілі прадстаўнікі Дзяржаўнага памежнага камітэта з паказальным выступленнем кіналагічнай службы.
  Праводзілася дэманстрацыя пажарнай тэхнікі і аварыйна-выратавальнага абсталявання. Работнікі МНС прадэманстравалі спецыяльны гідраўлічны і пнеўматычны інструмент, апараты на сціснутым паветры (супрацьгазы) і іншае абсталяванне і рыштунак.
Пасля чаго прысутным былі ўручаны брашуры "Наступствы выпальвання сухой расліннасці" і "Неапалімая купіна".