Галоўная / Ашмянскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях / Навіны / Жыхарам Барун нагадалі правілы пажарнай бяспекі

Жыхарам Барун нагадалі правілы пажарнай бяспекі

   23 мая 2018 года ў аграгарадку Баруны, Барунского сельсавета Ашмянскага раёна праведзены сельскі сход грамадзян, на якім работнікамі МНС нагадалі грамадзянам аб правілах пажарнай і навучылі насельніцтва дзеянням у выпадку пажару.
   Сельскі сход пачаўся з дэманстрацыі пажарнай тэхнікі і аварыйна-выратавальнага абсталявання. Асаблівую цікавасць выступленне ратавальнікаў выклікала ў падрастаючага пакалення. Для іх работнікі МНС прадэманстравалі спецыяльны гідраўлічны і пнеўматычны інструмент, апараты на сціснутым паветры, баявую вопратку і іншае. Быў праведзены конкурс па медыцынскай падрыхтоўцы. Пасля арганізатары сходу правялі для дзяцей віктарыну на веданню правілаў пажарнай бяспекі з раздачай прызоў.
   Для дарослай аўдыторыі арганізатары падрыхтавалі канцэрт, пасля якога суб'екты прафілактыкі выступілі перад насельніцтвам з праблемнымі пытаннямі, выяўленымі пры праверцы домаўладанняў грамадзян. Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Горбач ў сваім выступе акцэнтаваў увагу мясцовых жыхароў на важнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі ў побыце, а таксама на выпадкі дзіцячага траўматызму і недапушчэнні выпальвання сухой расліннасці. Асобна спыніліся на пытанні аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Ашмянскі ПУ РДГА «БДПО» арганізаваў паказ вогнетушыцеляў, аптэчак і апавяшчальнікаў.
   Праводзіўся паказ фільма на супрацьпажарную тэматыку «Цана аднаго імгнення» і «Супер мама». У завяршэнне сходу калектыў дзіцячай самадзейнасці прадставіў творчыя нумары, а работнікі МНС уручылі прысутным брашуры «Наступствы выпальвання сухой расліннасці», «Ганарымся што навучылі» і «Бяспечная эвакуацыя».