Галоўная / Сацыяльная сфера / Турызм і адпачынак / Аграсядзібы / Аграсядзіба "Спадчына" в.Буні

Аграсядзіба "Спадчына" в.Буні

Адрас: Ашмянскі раён, в. Буні, д. 5
Моб. тэл: 8-044-779-95-82
                 8-044-779-95-79
e-mail: spad4yna@mail.ru
Гаспадар: Шыманскі Зянон Казіміравіч

   Аграсядзіба "Спадчына" знаходзіцца ў маляўнічым месцы в. Буні у 4 км ад г. Ашмяны. Ва ўтульным доме размешчана банкетная зала на 40 месцаў, кухня, спальны пакой на 7  месцаў, санвузел. У доме ёсць усё неабходнае для прыемнага і бестурботнага адпачынку: гарачая і халодная вада, халадзільнік, тэлевізар, інтэрнэт/Wi-Fi, акустычная сістэма, камін, мікрахвалевая печ, пральная машына, тэлефон, газавая пліта, посуд, пасцельная бялізна. На тэрыторыі ёсць ёмістая альтанка з барбекю, мангал. Таксама ёсць камфортная лазня з апарняй і гасцявым пакоем на 20 чалавек.
   Абсталяваная пляцоўка для аўтамабіляў і спартыўных гульняў.
   Пражыванне ў асобным доме без гаспадароў.
   Харчаванне за дадатковую плату.
   На тэрыторыі аграсядзібы размешчана пасека. У летні час можна паназіраць за медазборам.
   Для аматараў рыбалкі побач з домам размешчана рака.