Галоўная / Ашмянскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях / Навіны / Што рабіць, калі Вы праваліліся пад лёд

Што рабіць, калі Вы праваліліся пад лёд

1. Не панікаваць. Выратаванне на 90% залежыць ад упэўненасці і псіхалагічнага стану чалавека, які праваліўся пад ваду. Калі паблізу ёсць людзі – клічце на дапамогу.
2. Старайцеся не сыходзіць пад ваду з галавой.
3. Перасоўвайцеся да таго краю палонкі, адкуль ідзе плынь. Дабраўшыся, паспрабуйце налегчы грудзьмі на край лёду і, закінуўшы нагу, выбрацца на лёд. Нават калі лёд абломваецца, не пакідайце спробаў.
4.Калі асноўная частка тулава апынецца на лёдзе, адпаўзіце або адкаціцеся далей ад палонкі. Павольна і асцярожна паўзіце да бяспечнага месца, вяртайцеся назад па сваіх слядах.
5. Выбраўшыся на сушу, зніміце і адцісніце дашчэнту прамоклую вопратку. Рухайцеся і рабіце сілавыя практыкаванні, развядзіце вогнішча. Выклікайце хуткую дапамогу.