Што такое галалёд

   Галалёд – гэта пласт шчыльнага лёду, які ўтварыўся на паверхні зямлі, тратуарах, праезнай часткі вуліцы і на прадметах (дрэвах, правадах і г. д.) пры намярзанні пераахалоджанага дажджу і морасу (туману). Звычайна галалёд назіраецца пры тэмпературы паветра ад 0°С да мінус 3°С. Корка  лёду можа дасягаць некалькіх сантыметраў.
   Галалёдзіца – гэта тонкі пласт лёду на паверхні зямлі, які ўтвараецца пасля адлігі або дажджу ў выніку пахаладання, а таксама замярзання мокрага снегу і кропель дажджу.
   Як падрыхтавацца да галалёду
   Калі ў прагнозе надвор'я даецца паведамленне пра галалёд ці галалёдзіцу, прыміце меры для зніжэння верагоднасці атрымання траўмы.
   Падрыхтуйце мала слізгальны абутак, прымацуйце на абцасы металічныя набойкі ці паралон, а на сухую падэшву наляпіце лейкапластыр ці ізаляцыйную стужку. Можаце нацерці падэшвы пяском (наждачнай паперай).
   Як дзейнічаць пад час галалёду
  Перасоўвайцеся асцярожна, не спяшаючыся, наступаючы на ўсю падэшву. Пры гэтым ногі павінны быць злёгку расслабленыя, рукі вольныя. Пажылым людзям рэкамендуецца выкарыстоўваць палку з гумовым наканечнікам або адмысловую палку з завостранымі шыпамі.
   Калі Вы паслізнуліся, прысядзьце, каб знізіць вышыню падзення. У момант падзення паспрабуйце згрупавацца, і, перакаціўшыся, змякчыць удар аб зямлю.
    Галалёд часцяком суправаджаецца абледзяненнем. У гэтым выпадку асаблівую ўвагу звяртайце на правады ліній электраперадач, кантактных сетак электратранспарту. Калі Вы ўбачылі абарваныя правады, паведаміце адміністрацыі населенага пункта аб месцы абрыву.
   Як дзейнічаць пры атрыманні траўмы
Звярніцеся ў траўматалагічны пункт або пункт неадкладнай медыцынскай дапамогі. Аформіце бюлетэнь ці даведку аб траўме, якія могуць быць выкарыстаны Вамі пры звароце ў суд па месцы жыхарства або па месцы атрымання траўмы з іскавай заявай аб кампенсацыі шкоды.