Студэнтам аб бяспецы

   З мэтай папярэджання пажараў і максімальнага асведамлення студэнтаў з прычынамі ўзнікнення пажараў у сярэдне-спецыяльных установах адукацыі Ашмянскага раёна прайшоў другі этап рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!».
   13 лютага і ў Дзень Святога Валянціна работнікі Ашмянскага РАНС правялі інфармацыйныя гадзіны для вучняў дзяржаўнай установы «Ашмянскі аграрна-эканамічны каледж» і студэнтаў дзяржаўнай установы «Ашмянскі прафесійны аграрна-тэхнічны каледж», на якіх распавялі прысутным аб мэтах і задачах акцыі, якая праводзіцца, аб аператыўнай абстаноўцы з пажарамі ў раёне і рэгіёне, а таксама абмеркавалі асноўныя прычыны і ўмовы, якія спрыяюць узнікненню пажараў. У сваіх выступах прадстаўнікі РАНС нагадалі прысутным аб значнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у бяспецы жылля, а таксама распавялі аб тым, як карыстацца вогнетушыцелямі. У ўвазе таго, што за акном-сапраўдная зіма, не засталося ў баку і пытанне бяспекі пры лоўлі рыбы на зімовых вадаёмах. Бо як паказвае практыка, вялікая колькасць рыбакоў рызыкуе сваім жыццём дзеля невялікага ўлову. Для больш якаснага засваення матэрыялу студэнтам было прапанавана прыняць удзел у ўпадабанай гледачам тэлеканала ТНТ шоў «Дзе логіка?». Вынікі гульні паказалі, што ў хлопцаў дастаткова высокі ўзровень ведаў у галіне асноў бяспекі жыццядзейнасці.
   У завяршэнне гутарак студэнты прагледзелі фільмы «Бяспека ў кожны дом!» і «Прычыны пажараў», а ратавальнікі ўручылі ім на памяць брашуры «Бяспека ў кожны дом!»