У Кракоўцы гарэла лазня

    25 лютага ў 6 гадзін 11 хвілін у цэнтр аператыўнага кіравання Ашмянскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіў званок ад жыхара аграгарадка Кракоўка «Аб пажары ў блокавай гаспадарчай пабудове, памерамі 5х6 метраў у тым жа населеным пункце». Да месца выкліку былі накіраваны 4 адзінкі аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Праз 9 хвілін па зададзеным адрасе прыбыло першае аддзяленне вогнеборцаў. 10 хвілін спатрэбілася ратавальнікам, каб абмежаваць распаўсюджванне агню і яшчэ 11 хвілін для поўнай ліквідацыі гарэння. Балазе, вогненнае здарэнне своечасова выявіў сусед і паведаміў пра гэта па тэлефоне «101», што дазволіла патушыць пажар да таго, як ён мог перакінуцца на побач стаячы дом, размешчаны ў 2 метрах ад падпаленай пабудовы.
   У выніку пажару пашкоджаны дах і перакрыцце. Пацярпелых людзей няма. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Хутчэй за ўсё пажар ў лазні адбыўся з-за перекала печы. Паважаныя грамадзяне, у сувязі з падзеннем тэмпературы паветра да -20 0С работнікі Ашмянскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях просяць Вас выконваць асноўныя правілы пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання. Толькі за дзяжурныя суткі, у перыяд часу з 8.00 24 лютага па 8.00 25 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адбылося 34 пажары, у агні якіх загінулі 7 чалавек. У Гродзенскай вобласці за гэты перыяд адбылося 12 пажараў, у агні якіх загінулі 4 чалавекі.