Гутарка з неабыякавай моладдзю

   31 мая 2018 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Выхад ёсць!» работнікі Ашмянскага РАНС і ГА «БРСМ» правялі прафілактычную гутарку з актывістамі ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Ашмяны».
   Праблемныя пытанні, звязаныя з парушэннем правілаў пажарнай бяспекі ў летні перыяд, паведаміў інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Садоўскі Міхаіл Генадзьевіч. Акцэнт быў зроблены на правілы паводзін на вадаёмах і захаванні мер бяспекі пры наведванні ляснога масіва. Удзельнікам была даведзена сумная статыстыка надзвычайных сітуацый і некаторыя выпадкі дзіцячага траўматызму.
   Першы сакратар Ашмянскага РК ГА «Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі» Шыдлоўская Вольга Леанідаўна праінфармавала прысутных аб запланаваных у Ашмянскім раёне мерапрыемствах на летні перыяд.