Экскурсія ў музей-сядзібу М. К. Агінскага

    18 кастрычніка 2018 года для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання грамадзян сталага ўзросту ДУ "ТЦСАН Ашмянскага раёна" была арганізавана паездка ў музей-сядзібу М. К. Агінскага агр. Залессе, Смаргонскага раёна. Гэта ціхі, прыгожы, душэўны, гістарычны куток у Беларусі.
 Экскурсія была змястоўнай і карыснай, у ходзе якой даведаліся шмат цікавага аб жыцці і творчасці музыканта і палітычнага дзеяча Міхаіла Клеафаса Агінскага. Музей-сядзіба М. Кл. Агінскага - маляўнічае месца з цудоўнай атмасферай, якое хочацца ўбачыць і куды хочацца вярнуцца.
Пажылыя грамадзяне гатовыя да новых вандровак па славутых мясцінах Беларусі.