Маніторынг ССНУ

  23 красавіка 2018 года супрацоўнікі Ашмянскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі маніторынг супрацьпажарнага стану Ашмянскага аграрна-эканамічнага каледжа і Ашмянскага дзяржаўнага прафесійнага аграрна-тэхнічнага каледжа.
   Пры правядзенні праверкі старанна вывучалася неабходная дакументацыя, навучальныя карпусы і інтэрнаты. Дробныя недахопы былі ліквідаваны ў ходзе праверкі. Аднак былі выяўлены і больш сур'ёзныя парушэнні правілаў пажарнай бяспекі. Так дзверы эвакуацыйных выхадаў у інтэрнатах і навучальных карпусах не абсталяваны прыладай, якая дапаможа  адкрытым знутры дзверы без ключа. Дадзенае парушэнне можа абцяжарыць эвакуацыю людзей пры магчымым ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі.
Кіраўнікам навучальных устаноў накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.