Вясёлыя ноткі

   16 снежня ДУА «Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў» адчыніла свае дзверы навучэнцам з сяла. Тут прайшоў II адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс для навучэнцаў сельскай мясцовасці «Вясёлыя ноткі» (інструментальны жанр). Акрамя музычных класаў аг. Мураваная Ашмянка, аг. Жупраны, аг.Кальчуны, аг. Навасёлкі, в.Грозі, в. Цудзенішкі (Ашмянскі р-н) адгукнуліся на такую прапанову паўдзельнічаць у конкурсе і ДУА «Гальшанская дзіцячая школа мастацтваў», ДУА «Іўеўская дзіцячая школа мастацтваў», музычныя класы з Астравецкага р-на - ДУА «Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў». У агульнай складанасці ў дзвюх намінацыях «інструментальны жанр" і "фартэпіяна» (для навучэнцаў на харавым аддзяленні) налічвалася 67 удзельнікаў. Кожнаму з іх прапаноўвалася выканаць адзін твор на свой выбар.
   Па выніках галасавання журы атрымалі Дыплом I ступені і сталі лепшымі ў намінацыі «фартэпіяна» (для вучняў харавога аддзялення): Дорняк Ксенія, Садоўская Надзея (настаўнік Айвазоўская В.Ч.), Бумбуль Арцём, Гарахоўскі Валерый (настаўнік Чаплінская В. Ф.), Антанавіч Вікторыя, Мікліс Віялета (настаўнік Чаплінскі В. І.).
   У намінацыі "инструментальны жанр" Дыплом III ступені атрымалі: Булкевич Дар'я (настаўнік Нацэўская Г.Н.), Язель Анжаліка (настаўнік Печкур Т.В.), Каханская Маргарыта (настаўнік Асінская А.В.), Багдановіч Дамінік (настаўнік Брашко Ю.Ч.), Турноўскі Аляксандр ( настаўнік Жукоўскі А.І.), Кощыц Марыя (настаўнік Антановіч Д.В., ДУА «Гальшанская ДШМ»).
   Дыплом II ступені: Апанасевіч Рэната (настаўнік Печкур Т.В.), Ляўкоўская Ангеліна (настаўнік Гайдукевіч І.М., ДУА «Гальшанская ДШМ»), Еўтушэнка Алеся (настаўнік Талуть В.А., ДУА «Астравецкая ДШМ»), Корзан Наталля (настаўнік Антановіч Д.В., ДУА «Гальшанская ДШМ»).
    Дыплом I ступені - Грыневіч Уладзіслаў (настаўнік Нацэўская Г.Н.), Казлоўская Анастасія (настаўнік Каспяровіч Н.К., ДУА «Гальшанская ДШМ»), Лаўрыновіч Вераніка (настаўнік Касцючэнка Л.В., ДУА «Гальшанская ДШМ»).
    Акрамя дыплома кожны удзельнік конкурса атрымаў памятны сувенір і саладкі падарунак.