Конкурс на лепшае выкананне эцюда



   23 кастрычніка ў зале ДУА «Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў» прайшоў школьны конкурс на лепшае выкананне эцюда сярод вучняў 4 класа на аддзяленні ФСД. Навучэнцам прапаноўвалася выканаць эцюд на свой выбар. Амаль 2 месяцы яны рыхтаваліся да конкурсу, адпрацоўвалі тэхніку, працавалі над вобразам. Вынікам такой падрыхтоўкі стала годнае выступленне на конкурсе. Настаўнікі аддзялення ацанілі конкурснае праслухоўванне і ўручылі ўдзельнікам граматы.