НС у святочны дзень

   3 ліпеня 2018 г. у 8 гадзін 51 хвіліну ў цэнтр аператыўнага кіравання Ашмянскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме па адрасе: г. Ашмяны, зав. Кірава.
   Да месца выкліку былі накіраваны чатыры баявых разлікі МНС. На працягу першых 5 хвілін прыбыло падраздзяленне пажарнай аварыйна – выратавальнай часці № 1 г. Ашмяны. Па прыбыцці было выяўлена шчыльнае задымленне ўнутры жылога дома.
   Звяном газадымаахоўнай службы былі праведзены пошукава - выратавальныя работы ўнутры дома. На шчасце, нікога ўнутры выяўлена не было.
   Каля 20 хвілін спатрэбілася вогнеборцам каб ліквідаваць узгаранне, правесці паўторнае абследаванне жылля, а таксама частковую праліўку будынка і маёмасці.
   У выніку пажару знішчаны ложак, пашкоджана мэбля ў памяшканнях, закураны сцены.
   Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём.