За бяспеку разам

   З мэтай папярэджання пажараў на складах грубых кармоў работнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Ашмянскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі РАУС і сельскіх гаспадарак праводзяць маніторынгі складоў захоўвання сена. Прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях надаюць пільную ўвагу на супрацьпажарны стан месцаў захоўвання кармоў, укамплектаванасць пажарных шчытоў першаснымі сродкамі пажаратушэння. Падчас рэйдаў інспектары таксама праводзяць гутаркі з работнікамі гаспадарак падчас якіх нагадваюць ім асноўныя патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі.