Галоўная / Ашмянскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях / Навіны / Навучыць дзяцей-галоўная задача бацькоў!

Навучыць дзяцей-галоўная задача бацькоў!

   Навучыць дзіця адказна ставіцца да сабе і навакольных людзей, а таксама ўмець прадбачыць і правільна дзейнічаць у выпадку ўзнікнення небяспекі – галоўная задача бацькоў. Менавіта з такім дэвізам, у рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі "Дзень бяспекі. Усім Увага!", у фізкультурна-аздараўленчым комплексе прайшло выступленне работнікаў РАНС.
   Падчас гутаркі работнікі раённага аддзела гаварылі з хлопцамі аб неабходнасці выканання правілаў бяспечных паводзін як у школе, так і ў побыце. Акцэнтавалі ўвагу на навучанне правілах пажарнай бяспекі і асноў бяспекі жыццядзейнасці. Распавялі пра карысць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і прынцыпе іх працы.
Не засталася ў баку праблема вяснова-восеньскага пажаранебяспечнага перыяду-палы травы і сухой расліннасці. Прысутным даведзены асноўныя патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі пры навядзенні парадку на прысядзібных участках, развядзенні вогнішчаў, а таксама растлумачаная адказнасць за парушэнне заканадаўства ў галіне пажарнай бяспекі.
   Падчас выступаў прысутныя змаглі выявіць парушэнні Правілаў карыстання бытавымі прыборамі ў розных сітуацыях і патэлефанаваць па нумары 101 і 112. Акрамя выступленняў былі ўручаны памяткі, якія дапамогуць і дарослым, і дзецям авалодаць навыкамі паводзін у экстранных сітуацыях.