Не абышлося без парушэнняў

    У красавіку 2018 года работнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Ашмянскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі маніторынг супрацьпажарнага стану 20 аб'ектаў з масавым знаходжаннем людзей.
   У ходзе маніторынгу не абышлося без парушэнняў супрацьпажарнай бяспекі. Так у кафэ «Капрыз» і «Парадыз-сіці» быў выяўлены шэраг парушэнняў, якія падвяргаюць наведвальнікаў небяспецы, а менавіта: работнікі устаноў не навучаны па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму, няма загаду аб прызначэнні асоб, адказных за выкананне правілаў пажарнай бяспекі, дакументацыя не адпавядае дзеючым патрабаванням. Памяшканні ў поўнай меры не забяспечаны першаснымі сродкамі пажаратушэння, наяўныя вогнетушыцелі знаходзяцца ў няспраўным стане, пажарныя краны ўнутранага супрацьпажарнага водазабеспячэння не правераны на працаздольнасць і да іх абцяжараны доступ, а значыць пры магчымым ўзнікненні ўзгарання, лакалізаваць яго і ліквідаваць на пачатковай стадыі будзе праблематычна. Дзверы эвакуацыйных выхадаў не абсталяваны прыладай адкрыцця без ключа, дзверы выхаду ў лесвічную клетку не абсталяваны прыладай для самазакрывання, дапускаецца складзіраванне гаручых матэрыялаў на шляхах эвакуацыі. Свяцільні ў поўнай меры не ўкамплектаваны плафонамі.
   Пры праверцы ўстановы аховы здароўя «Ашмянская цэнтральная раённая бальніца» супрацоўнікі МНС выявілі, што пажарныя краны ўнутранага супрацьпажарнага вадаправода не правераны на працаздольнасць, а таксама ўнутраныя сеткі вадаправода на вадааддачу для мэтаў пажаратушэння. Дзверы эвакуацыйных выхадаў не абсталяваны прыладай, якое адкрывае іх знутры без ключа, што прыводзіць да зацяжарання выхаду пры пажары. Таксама выяўлена адсутнасць вечкаў на размеркавальных скрынках.
   У ходзе вывучэння стану пажарнай абароненасці устаноў адукацыі высветлілася, што ім таксама ўласцівы шэраг парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі. Аб гэтым сведчаць тыя тыповыя парушэнні, якія ў пэўнай меры ставяць пад пагрозу знаходжанне ў іх не толькі працоўнага персаналу, але і дзяцей. А такіх нямала. Неправераныя на працаздольнасць пажарныя краны ўнутранага супрацьпажарнага вадаправода і якія не прайшлі тэхнічны агляд вогнетушыцелі, у пэўнай сітуацыі не акажуць нам дапамогу і не дадуць шанс на тушэнне пажару на яго пачатковай стадыі, тады, калі яшчэ можна пазбегнуць вялікага матэрыяльнага ўрону. Не прымацаваныя да падлозе дывановыя пакрыцці на шляхах эвакуацыі, няспраўныя сістэмы пажарнай сігналізацыі, а таксама той факт, што работнікі не прайшлі інструктажы аб захаванні мер пажарнай бяспекі і навучанне па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму прымушаюць задумацца над бяспекай дзяцей.
   Праверка гасцініцы і інтэрнатаў паказала, што на бачных месцах адсутнічаюць знакі пажарнай бяспекі, дывановыя пакрыцці на шляхах эвакуацыі жорстка не прымацаваныя да падлогі, дзверы эвакуацыйных выхадаў не абсталяваны прыладамі для іх адкрыцця знутры без ключа, дзверы лесвічных клетак у поўнай меры не ўкамплектаваны даводчыкамі, планы эвакуацыі на выпадак узнікнення пажару неабходна перапрацаваць у адпаведнасці з дзеючымі ТНПА. Усе гэтыя парушэнні сведчаць аб тым, што ў выпадку пажару працэс эвакуацыі людзей з дадзеных будынкаў будзе абцяжараны вышэйпералічанымі парушэннямі. А калі ўлічыць, што электрычныя свяцільні ў поўнай меры не ўкамплектаваны плафонамі, а размеркавальныя скрынкі ахоўнымі вечкамі? У шэрагу інтэрнатаў дапускаецца складзіраванне гаручых матэрыялаў у лесвічных клетках, у якіх дапускаецца курэнне, то можна зрабіць выснову, што пажар можа адбыцца ў любую хвіліну.
   Каб мінімізаваць магчымасць ўзнікнення НС, кіраўніцтва і адказным асобам былі прадастаўлены рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў. Устаноўлены тэрміны ліквідацыі парушэнняў. Кіраўнікі і асобы, адказныя за дадзены накірунак запэўнілі супрацоўнікаў МНС, што і максімальна аператыўна пастараюцца выканаць мерапрыемствы, названыя ў рэкамендацыях.