Неспакойны вечар у в.Гродзі

   05 чэрвеня ў 20 гадзін 37 хвілін у цэнтр аператыўнага кіравання Ашмянскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне «Аб пажары ў гаспадарчай пабудове» па адрасе: Ашмянскі раён, Гродзінскі сельсавет, в. Гродзі, вул. Маладзёжная. Да месца выкліку былі накіраваны 4 адзінкі аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Праз хвіліну па зададзеным адрасе прыбыло першае аддзяленне вогнеборцаў. 15 хвілін спатрэбілася ратавальнікам, каб цалкам ліквідаваць узгаранне. Своечасовае выяўленне і аператыўныя дзеянні ратавальнікаў дазволілі ў самыя кароткія тэрміны справіцца з НС.
   У выніку пажару пашкоджаны дах на ўсёй плошчы і часткова перакрыцце. Пацярпелых людзей няма. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
   Паважаныя грамадзяне, Ашмянскі РАНС нагадвае аб захаванні правілаў пажарнай бяспекі. Не падвяргайце небяспецы сябе і сваіх блізкіх.