Я б у выратавальнікі пайшоў

   У Ашмянскім раёне прайшоў занальны этап конкурсу "Я б у ратавальнікі пайшоў", у якім узялі ўдзел пяць раёнаў: Смаргонскі, Астравецкі, Ашмянскі, Іўеўскі і Воранаўскі.
   У конкурсе рабятам давялося паказаць сябе ў аказанні першай медыцынскай дапамогі, дзе ім былі пастаўленыя розныя задачы, для выратавання пацярпелага.
   Таксама яны прайшлі тэст на веды АБЖ і паказалі свае навыкі валодання Інтэрнэт-пошукам.
   У заключэнні камандам усіх раёнаў трэба было паказаць сябе на сцэне ў конкурсе "КВЗ", пасля чаго журы падвялі вынікі. Такія конкурсы праводзяцца ў мэтах падрыхтоўкі дзяцей да бяспекі жыццядзейнасці, навучання дзеянням у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.