Дзяржаўны сацыяльны заказ

   З 25 лiстапада 2021 года сярод недзяржаўных некамерцыйных арганізацый, зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку і ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, праводзіцца конкурс на выкананне дзяржаўнага сацыяльнага заказу, што фінансуецца шляхам прадастаўлення недзяржаўным некамерцыйным арганізацыям субсідый на аказанне сацыяльных паслуг (паведамленне аб правядзенні конкурсу размешчана на сайце Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта 25.11.2021 № 2).
   Правядзенне конкурсу, афармленне ўдзелу ў ім і вызначэнне пераможцы конкурсу ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым Палажэннем аб парадку правядзення конкурсу на выкананне дзяржаўнага сацыяльнага заказу, што фінансуецца шляхам прадастаўлення недзяржаўным некамерцыйным арганізацыям субсідый на аказанне сацыяльных паслуг і рэалізацыю сацыяльных праектаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2012 года № 1219 « Аб некаторых пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага заказу» (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.11.2017 № 864).
   Прыём конкурсных прапаноў ажыццяўляецца ў запячатаных канвертах на папяровым носьбіце ў адпаведнасці з графікам работы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: г. Ашмяны, вул. Савецкая, д.103, каб. №7. Ускрыццё канвертаў з конкурснымі прапановамі адбудзецца 27 снежня 2021 года ў 09.00 па адрасе: г. Ашмяны, вул. Савецкая, д.103, каб. №10.
   Дадатковую інфармацыю аб умовах удзелу ў конкурсе можна атрымаць па тэлефоне: 8 (01593) 2-21-82.