Гарадское тэатралізаванае свята Навагодні карнавал і ўрачыстае запальванне галоўнай елкі горада
Гарадское тэатралізаванае свята «Навагодні карнавал" 21 снежня сабрала жыхароў горада Ашмяны на плошчы каля Дома Саветаў для цырымоніі ўрачыстага запальвання галоўнай ёлкі горада. Разам з Дзедам Марозам, Снягуркай і казачнымі персанажамі госці свята змаглі весела правесці пераднавагодні час у карагодах і гульнях каля елкі. На свяце выступілі ўдзельнікі дзіцячых творчых калектываў раёна, працаваў святочны гандаль.