Бяспека на полі

   У Ашмянскім раёне у в. Дукойні падчас палявых работ загарэўся кормаўборачны камбайн. Інцыдэнт адбыўся ў аўторак 11 чэрвеня. Паведамленне аб загаранні сельскагаспадарчай машыны паступіла на ЦАУ МНС у 10: 50 раніцы. У выніку агонь знішчыў абсталяванне маторнага адсека і колы, акрамя таго, пашкоджаныя кабіна і лакафарбавае пакрыццё.
   Папярэдняя прычына пажару - кароткае замыканне электраправодкі ў маторным адсеку.