Бяспечныя канікулы

   Такім чынам, наступілі вясновыя канікулы -цудоўны час, які так чаканы  любым дзіцем. Гэта слаўныя дзянькі, калі няма вучобы і, адпаведна адсутнічае неабходнасць прачынацца па будзільніку і рабіць справы.
   Многія рабяты адпраўляюцца ў госці да бабуль і дзядуляў, некаторыя застануцца дома, аднак, каб канікулы былі бяспечнымі,  кожнаму з іх неабходна нагадаць асноўныя правілы бяспекі.
   Такім чынам, Ашмянскі раённы аддзел нагадвае:
- захоўвайце запалкі, запальніцы у месцах, недаступных для дзяцей месцы;
- не дазваляйце дзецям самастойна карыстацца газавымі і электрычнымі прыборамі;
- растлумачце дзецям, што пры ўзнікненні пажару неабходна выбягаць на вуліцу і ні ў якім разе не хавацца;
- вывучыце з дзіцем ваш хатні адрас і нумар тэлефона, каб пры неабходнасці ён змог самастойна звярнуцца па дапамогу ў службу выратавання;
- каля тэлефона на лісце паперы напішыце нумары экстранных службаў і растлумачце дзіцяці, пры якіх абставінах імі можна скарыстацца;
- і самае галоўнае, ні пры якіх абставінах не пакідайце дзяцей без нагляду.
   Немагчыма прадугледзець усе сітуацыі і даць парады на ўсе выпадкі жыцця. Але навучыць дзіця быць асцярожным можна і трэба. І ніхто не зможа гэта зрабіць лепш, чым бацькі. Бо менавіта Ваша ўвага, любоў і клопат – самая надзейная абарона!
   Памятайце! Дзіця бярэ прыклад з вас! Няхай Ваш прыклад захавання правілаў бяспекі і навучыць яго.