Галоўная / Сацыяльная сфера / Ахова здароўя

Ахова здароўя









         Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва Ашмянскага раёна
ажыццяўляецца установай аховы здароўя
 
«Ашмянская цэнтральная раённая бальніца (далей -Ашмянская ЦРБ):  
 г.Ашмяны, вул.Барунская, 35.

 

 Тэлефон/факс прыёмнай  8 (01593) 77883,
галоўны ўрач          77824,
галоўны бухгалтар  77226,
    аддзел кадраў      77525,
 
        

У склад установы ўваходзяць: 1 бальніца сястрынскага догляду (аг. Мураваная Ашмянка), 7 амбулаторый, у т.  тым ліку 4 амбулаторыі, якія працуюць па прынцыпе ўрача агульнай практыкі, 13 фельчарска-акушэрскіх пунктаў, стаматалагічная паліклініка, цэнтральная раённая бальніца з паліклінікай.
 У цэнтральнай раённай бальніцы функцыянуюць прыёмнае, інфекцыйнае, хірургічнае, тэрапеўтычнае, дзіцячае, неўралагічнае, радзільнае і рэанімацыйнае аддзяленні стацыянара, аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі, пералівання крыві, медыцынскай рэабілітацыі і клініка-дыягнастычная лабараторыя. На базе радзільнага аддзялення з 1997 года дзейнічае міжраённы перынатальны цэнтр II ўзроўню, які аказвае дапамогу цяжарным і парадзіхам Ашмянскага, Астравецкага і Смаргонскага раёнаў.
   Карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў пацыентаў ўтульны дзённы стацыянар, аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі з добра абсталяванымі фізіятэрапеўтычнымі кабінетамі і водалячэбніцы.
   У ахове здароўя раёна працуе 667 чалавек, з іх лекараў і правізараў – 96 (атэставаныя на кваліфікацыйныя катэгорыі 70,7%), сярэдніх медыцынскіх работнікаў – 284 (атэставаныя на кваліфікацыйныя катэгорыі 73,2%).
   За апошнія гады дыягнастычныя кабінеты аснашчаны поўным камплектам эндаскапічнай апаратуры, сучасным апаратам ультрагукавой дыягностыкі з магчымасцю даследаванні сэрца і сасудаў, комплексам установак функцыянальнай дыягностыкі, уключаючы холцераўскае манітарыраванне . Устаноўлены два сучасных рэнтгенаўскіх апарата, апарат для правядзення мамаграфіі.
   У стаматалагічнай паліклініцы вырабляецца зубалячэнне і зубапратэзаванне з выкарыстаннем сучасных матэрыялаў, ўкаранёна методыка дэнтальнай імплантацыі.   
   Тут аказваюцца платныя паслугі па жаданню пацыентаў, у тым ліку іншагароднім жыхарам і замежнікам, па дзяржаўных расцэнках. Платныя паслугі таксама аказваюцца ва ўсіх структурных падраздзяленнях цэнтральнай раённай бальніцы.
  У паліклініцы вядзецца прыём па 21 спецыяльнасцях, арганізаваны папярэдні запіс на прыём да ўрача па многоканальнаму тэлефону  77060.