Яшчэ раз аб бяспецы!

   Першы намеснік начальніка Ашмянскага РАНС Рагінскі Сяргей Францавіч нагадаў работнікам АЗС № 31 ЗТАА "Газпрамнафта-Белнафтапрадукт"  аб правілах пажарнай бяспекі. Распавёў правілы карыстання вогнетушыцелем, яго склад і як паводзіць сябе ў надзвычайнай сітуацыі, якая склалася. Адначасова персанал АЗС змаглі адпрацаваць атрыманыя веды на практыцы, дзе паказалі сваё ўменне і добры вынік.